Duda Hero
← Back to the player

Мяцеліца

Myatselіtsa · Belarusian bagpipe tune

▶ Play on bagpipe

Open the player to hear Мяцеліца and follow the fingering for every note, slow it down, loop hard bars or switch to sheet music.

About the song

Мяцеліца — старажытны народны беларускі, расейскі і ўкраінскі гульнявы танец з хуткай зменай фігур і шматстайнымі кружэннямі, якія нагадваюць мяцеліцу.

Мяцеліца — танец зімовых гулянняў моладзі, які звычайна уладкоўваўся на свята на сельскай плошчы або на змёрзлай сажалцы.

Харэаграфія;

Мяцеліца — танец вясёлы, жыццярадасны, выконваецца энергічна, з вялікім эмацыйным пад'ёмам і ў выразна жартаўлівай манеры. Колькасць пар танцораў не абмежавана. Тэмп танца хуткі.

Танцоры кружацца ў імклівым карагодзе, малюючы завіруху. Мяцеліцу выконваюць разам са спевамі ці толькі пад музыку.

Карагод «Мяцеліцы» пабудаваны на адным-двух нескладаных рухах. Вядучая пара захапляе за сабой усю чараду танцуючых то па крузе, то васьмёркай, то «слімаком», а часам закручвае ўсіх у «гурбу», цеснаты ў цэнтры.

Кампазіцыя беларускай «Мяцеліцы» будуецца на прыгожых, хуткіх перастраеннях у выглядзе «зорачак», якія нагадваюць сняжынкі з выкарыстанняў вяртушак, сольных і парных кружэнняў. Могуць выкарыстоўвацца невялікія ручнікі ці хустачкі, каб яшчэ больш наблізіць выгляд танцу да імітацыі снежнай завірухі.

А. Кіркор апісваў «Мяцеліцу» так:

"Собираются в пары, берут в руки махрачки, т. е. полотенца, или поясы и становятся в ряд. Раздаются музыка и напев, и в одно мгновение поднимается точно метелица. Все пары бросаются вдруг, первая, проскочив под полотенцем, пропускает вторую пару, бросается под полотенце третьей, пропускает четвёртую и т. д. Всё это делается с неимоверною быстротою и всеми парами разом. Надобно удивляться, как стройно, скоро и даже грациозно совершается эта кутерьма. При этом поют."

Вывучэнне

Паводле сведчання Е. Р. Раманава «Мяцеліца» згадана сярод найбольш папулярных танцаў Гомельскага павета. П. М. Шпілеўскі таксама згадваў «Мяцеліцу» ў сваіх тэкстах. «Мяцеліцу» ў шэрагу найбольш распаўсюджаных на ігрышчах танцаў адзначаў у сваёй кнізе Е. Э. Сно.

У культуры

Лявоніха… мяцеліца…

Бяз памяці вяселяцца…

— Гэй, дзьмі ў дуду дудар!

Аколіца-аселіца

Пад ногі сонцам сцелецца…

Якуб Колас. «Безназоўнае».

Мяцеліца згадана ў ліку беларускіх танцаў у паэме «Тарас на Парнасе».

Народны танец «Мяцеліца» ў 1852 годзе быў уведзены ў першую беларускую камічную оперу «Сялянка» (лібрэта і пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі), у фінал першага акта. Гэта першы прыклад выкарыстання беларускага народнага танца ў тэатры.

Lyrics

Прыпеўкі да МЯЦЕЛІЦЫ Мяцеліца мяцеліца А сьвету ня відна, Як і стары ажэніцца, Яму будзе стыдна. (Іпалітаўка Чачэрскага) А казаў мне бацька, Штоб я ні жаніўся, Па вуліцы ні хадзіў Дай ні валачыўся. (Сцяпы Жлобінскага) Бадай таго каваля каваля Мяцеліца замяла замяла, Як ён мяне маладу маладу Ды змарозіў на ляду на ляду. (Бездзеж Драгічынскага)

Details

Type
Belarusian
Instruments
Belarusian traditional duda, Belarusian non-traditional closed duda, Belarusian open duda
Time signature
4/4
Tempo
130 BPM
Transcribed by
Piatro Marchanka

Listen and watch

More Belarusian tunes

All Belarusian tunes