Duda Hero
← Back to the player

Верабей

Verabei · Belarusian bagpipe tune

▶ Play on bagpipe

Open the player to hear Верабей and follow the fingering for every note, slow it down, loop hard bars or switch to sheet music.

About the song

«ВЕРАБЕЙ» – гэта адзін з найбольш старажытных, традыцыйны зааморфны танец, быў распаўсюджаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях і звычайна выконваўся на вясельлях. Мае шмат карагодных варыянтаў, з якімі цесна зьвязаны (кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб'я, суправаджэньне прыпеўкамі).

Lyrics

Для «Верабʼя» існуе шмат варыянтаў прыпевак: Верабей – 1 Верабей, верабей, Не клюй канапель. А ў тога вераб’я маленечка жонка, Сядзіць на калочку, Прадзе на сарочку. Як выведзе нітку, Дык пашые сьвітку. Астануцца канцы, Дык пашые штаны. Верабей – 2 Верабейка, верабей, Не клюй маіх канапель, Бо я тому вераб’ю Колам ногі пераб’ю. Верабейка скача, Па ножачцы плача. А на тую ножку Я куплю панчошку. А ў тога вераб’я Маленечка жонка. Сядзіць на калочку Прадзе на сарочку. Як выведзе нітку, Дык пашые сьвітку. Астануцца канцы, Дык пашые штаны. Верабей – 3 Верабей, верабей, Не клюй канапель. А я гэтаму вераб’ю Колам ногі пераб’ю. Верабейка скача, Па ножачцы плача. А ў тога вераб’я Жонка маленька. Сядзіць на калочку Прадзе на сарочку. Як выведзе нітку, Дык пашые сьвітку. Астануцца канцы, Дык пашые штаны. Едзе, едзе мой таварыш ды пытае: Што ты варыш? А я рыбку вару, Па кусочку дзялю. У каго рыжа барада – Таму юшкі шкада. У каго чорны вусок – Таму рыбкі кусок. (Гомельская вобл. На калядную куцьцю) З БНТ «Дзіцячы фальклёр» Верабей – 4 Як задумаў верабей Хутка ажаніцца, Сладкіх рэчаў скаштаваць І мёду напіцца. Скочыў шчыгол да шаста Коньмі варанымі, Чаго трэба накупіў, Плаціў залатымі. Воран асьманоў выдаў, Назад павярнуўся. -Масці пане верабей, Да шлюбу гатуйся. Запрагайце шэсьць пар коні І паезд шырокі, Я паеду ў залеты Да пані сарокі. Пярун, качар і гусак Коньмі праткавалі, Два індыкі за ім усьлед Песенькі сьпявалі. -Масці пане верабей, Хутка пасьпяшайся, Хаця з сваім мілым другам Хораша вітайся. Верабей – 5 Як паставіў верабейка На сьметнічку хату Ды сазваў на навасельле Госцейкаў багата. Піва, квасу наварыў, Квашанінкі настудзіў, Насмажыў кілбасаў І ўсякага мяса. У залачонай карэце Дзяцел пад’язджае, А за дзятлам на валах Жоўна пасьпяшае. А зязюля з шуляком, Перапеліца з круком Лугам, даліною Шпараць пехатою. Заклікае верабейка Усіх госьцейкаў есьці, Запрашае белу лебедзь На покуці сесьці. А з лебедзю – жураўля, І савішчу, і луня, І стару чачотку, Сваю родну цётку. Сядзіць мядзьведзь на калодзе, На скрыпачцы йграіць, Дзіцяняты-медзьвядзяты Струны напраўляюць. Як зайгралі «дылі-дылі», Госьці ў далоні білі, - Адзін дзіваваўся, А другі сьмяяўся. Шчыгель важна пахаджае, Цаплю ў танец просіць, Галка піва налівае, У ўдод разносіць. За здароўе вераб’я Пілі, елі аж два дня, А бацян упіўся Ды пад стол зваліўся. (в. Крывічы Старобінскага р-ну, 1946)

Details

Type
Belarusian
Instruments
Belarusian non-traditional closed duda, Belarusian open duda, Dudelsack
Time signature
4/4
Tempo
140 BPM
Transcribed by
Piatro Marchanka

Listen and watch

More Belarusian tunes

All Belarusian tunes