Ішла Каліда, калядуючы
Іshla Kalіda, kalyaduyuchy · Belarusian bagpipe tune
Open the player to hear Ішла Каліда, калядуючы and follow the fingering for every note, slow it down, loop hard bars or switch to sheet music.
About the song
Калядная песня. Блізкі варыянт, «Пашла каліда калядуючы», запісаны ў 2014 г. у аг. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад Ефрасінні Буймістравай (1933 г. н.). Тэкст паводле гэтага запісу (крыніца: ЭТНАЎСЁ, ethnoby.org).
Lyrics
Пашла каліда калядуючы,
А за ею дзеўкі шчадруючы.
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца.
Зайшла каляда ў перваю хату,
У первай хаці куццю таўкуць
Каліда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў другую хату
А ў другой хаце сірабро звініць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў трэццяю хату
У трэццяй хаце бліны пякуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў чацьверту хату
У чацьвертай хаце золата блішчыць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў пятаю хату
У пятай хаце сала шыпіць
Каліда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў шостаю хату
У шостай хаце каўбасу пякуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Каўбасу пякуць, можа й нам дадуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Хоць па маленькім па кусочку
Каб любілі хлопцы вашу дочку
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Details
- Type
- Belarusian
- Instruments
- Belarusian traditional duda, Greater Poland bagpipe
- Time signature
- 4/4
- Tempo
- 105 BPM
- Transcribed by
- Piatro Marchanka