Дунаю-дунаю
Dunayu-dunayu · Belarusian bagpipe tune
Open the player to hear Дунаю-дунаю and follow the fingering for every note, slow it down, loop hard bars or switch to sheet music.
About the song
Салдацкая песня. Тэкст паводле выканання гурта «Кудмень» (2010-я) (крыніца: ЭТНАЎСЁ, ethnoby.org). Песня ўвайшла ў зборнік «Народны спеўнік» (уклад. Я. Грыневіч, С. Доўгушаў, Мінск: Медыял, 2020).
Lyrics
— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.
Да прыйшоў да яе сам пан-капітан:
— Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
А ці ты, дзяўчынка, замуж не хочаш?
Ўзяў бы я за сябе ― ня роўна ты мне
Вазьму я цябе за свайго слугу.
Яму будзеш жана, а мне мілая,
Яму будзеш пасцель слаць, са мной ляжаш спаць.
— Няпраўда твая, сам пан-капітан,
Каму буду пасцель слаць, з тым і лягу спаць.
А ці свецяць два месяцы пры адной зары?
Ды й не жывуць два мужы пры адной жане.
— Дзяўчына-дзяўчыначка размыслёная,
Была б твая галовачка з плеч зрублёная.
Details
- Type
- Belarusian
- Instruments
- Belarusian traditional duda, Belarusian non-traditional closed duda, Belarusian open duda, Dudelsack
- Time signature
- 4/4
- Tempo
- 120 BPM
- Transcribed by
- Piatro Marchanka
Listen and watch
More Belarusian tunes
- Із пад горкі
- Із пад горкі
- Dzianis Sukhi - A moj dziadźka dudnik byŭ
- Dzianis Sukhi - Ciacerka
- Juozas Voldemaras - Dianos Melodija 1 - Спеўная Мелодыя 1
- Juozas Voldemaras - Dianos Melodija 2 - Спеўная Мелодыя 2
- Juozas Voldemaras - Kaledine Giesme
- Juozas Voldemaras - Kukavo Gegule - Кувала Зязюля
- Jurja
- А ляцела сойка цераз наша полька
- А мой дзядзька дуднік быў
- А тапу-тапу на жоўтым пяску